#МолодежьЩучинщины,  АКЦИИ,  БРСМ,  ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ,  ДОБРОЕ СЕРДЦЕ,  НАШИ НОВОСТИ

Падмога для валанцёрскіх спраў прыбыла ў мінулы аўторак да вучняў Астрынскай СШ імя А.С. Пашкевіч

Новенькі каляровы прынтар і памятныя сувеніры – кубачкі з сімволікай ГА “БРСМ” – атрымалі ўдзельнікі валанцёрскага атрада “Продвижение” . Як мы пісалі раней, рабяты сталі пераможцамі  ў рэспубліканскім конкурсе “Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак”.
Павіншаваць валанцёраў з высокімі поспехамі і перадаць атрыманы прыз прыехала маладзёжны лідар раёна А.А. Цынгалёва.


– Спадзяюся, што гэты падарунак стане карысным памочнікам і пашырыць вашы магчымасці, – звярнулася да рабят Анастасія Андрэеўна. – Валанцёрскі атрад існуе ўжо пяць гадоў і за гэты час вельмі гучна заявіў пра сябе не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.
А навіна пра чарговую перамогу на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Валанцёр года – Добрае сэрца” у намінацыі “Лепшы валанцёрскі атрад сярод моладзі, якая навучаецца” стала прыемным дадаткам у скарбніцу дасягненняў атрада. З нецярпеннем чакаюць хлопцы і дзяўчаты разам з кіраўніком Н.В. Санько цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца ў снежні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *