#МолодежьЩучинщины,  БРСМ,  ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ,  НАШИ НОВОСТИ

Дзядуля Мароз завітаў у бальніцу з падарункамі!

Дзядуля Мароз напярэдадні свят не абмінуў Шчучынскую цэнтральную бальніцу. Маленькія пацыенты не засталіся без належнай увагі.  З падарункамі да іх завіталі начальнік кіраўніцтва справамі райвыканкама Алена Вайцехаўна  Шкіндзерава, першы сакратар РК БРСМ Анастасія Андрэеўна Цынгалёва,  галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Уладзіміраўна Міхалоўская, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Святлана Уладзіміраўна Шанчук, і артысты РЦКіНТ – Дзядуля Мароз, Снягурка,  Мядзведзь і Заяц.

Для дзетак госці падрыхтавалі цукеркі і падарункі. Знайшліся добрыя словы для бацькоў і людзей у белых халатах. Не абышлося без карагодаў, добрых песень, вясёлых вершаў і танцаў ля елачкі.

                   

Дзядуля Мароз жадаў шчасця і радасці, а яшчэ здароўя! Хай жа ўсе жаданні абавязкова спраўдзяцца!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *