#МолодежьЩучинщины,  АКЦИИ,  БРСМ,  ДОБРОЕ СЕРДЦЕ

Акцыя з водарам кветак

    Чараду вясенніх святаў распачынае неверагодна прыгожае і самае кветкавае – 8 Сакавіка. Павіншавалі шчучынак сумеснай акцыяй “Ад душы і для душы!” напярэдадні Міжнароднага жаночага дня раённы камітэт ГА “БРСМ” і раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”. Прыгожы цюльпан і паштоўка сталі традыцыйным дапаўненнем да шчырых віншаванняў, да якіх далучыліся і актывісты дзявятых класаў першай гарадской школы. Рознакаляровыя цюльпаны ў руках шчучынак – адметная прыкмета вясны. Радасныя жанчыны не хавалі сваіх усмешак і цёпла дзякавалі за такую прыемную ўвагу і святочны настрой. Юлія ЦІМАШЧУК. Фота аўтара.   Дзянніца

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *