
Шукаем добрыя сэрцы!
У райцэнтры пачалася дабрачынная акцыя «У школу з Добрым Сэрцам!». Штогод яна праводзіцца раённымі арганізацыямі ГА “БСЖ”, “БРСМ” і Шчучынскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры дапамозе атрада валанцёраў.
Кожны жадаючы можа зрабіць свой унёсак і дапамагчы дзеткам, якія знаходзяцца ў Шчучынскім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры, і дзецям, якія займаюцца ў Шчучынскім ЦКРНіР, падрыхтавацца да новага навучальнага года. Для гэтага патрэбна толькі купіць нешта з канцылярскіх рэчаў, напрыклад, алоўкі, фарбы або сшыткі, і пакласці іх у спецыяльныя скрыні, якія будуць знаходзіцца ў палатцы «Школьны базар» ля Дома гандлю і ў магазіне «Міні-Макс».
Акцыя традыцыйна працягнецца да 15 верасня. Калі вы вырашылі прыняць удзел – паспяшайцеся!

